2019 г. — 70 гадоў з часу ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Опаль-Агра» (Іванаўскі р-н; 1949), аднаго з перадавых сельгаспрадпрыемстваў
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Іванаўскім раёне Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці была актыўна праведзена ў 1949–1950 гг. У 1949 г. у вёсцы Опаль з’явіўся калгас «Радзіма». 26 жніўня 1950 г. да яго былі далучаны калгасы «Серп і молат» (Туляцічы) і «1 Мая» (Лядавічы). Старшынёй узбуйненага калгаса «1 Мая» стаў Аляксандр Яфімавіч Галавешкін, які да гэтага працаваў загадчыкам зямельнага аддзела Іванаўскага райвыканкама. Выгады ўзбуйнення былі відавочнымі. У гаспадарцы ў некалькі разоў узрасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур і павялічыўся іх валавы збор. Павялічылася пагалоўе кароў, свіней, коней і павысілася іх прадуктыўнасць. Быў пабудаваны завод па вырабе цэглы і вапны, новыя калгасна-брыгадныя двары ў Опалі і Лядавічах, быў адкрыты радыёвузел.
2017 г. – 60 гадоў з часу арганізацыі саўгаса «Брэсцкі» (зараз КУСП «Саўгас “Брэсцкі”», Брэсцкі р-н; 1957)
Саўгас «Брэсцкі» Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці быў заснаваны ў маі 1957 года ў выніку аб’яднання трох калгасаў. Першымі старшынямі тых калгасаў былі Андрэй Іванавіч Зарэмчук, Андрэй Ануфрыевіч Пугач, Міхаіл Аляксеевіч Саўчук, якія ў цяжкі пасляваенны час усе сілы аддавалі наладжванню сельскагаспадарчай вытворчасці.
2014 г. – 55 гадоў з часу стварэння саўгаса “Белавежскі” (1959–1982) Камянецкага раёна
З сярэдзіны 1950-х сельская гаспадарка БССР уступіла ў перыяд адносна стабільнага развіцця.